Беларуская Служба

Павел Коваль: Байдэн заканчвае працу Рэйгана

21.02.2023 09:31
Візіт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ва Украіну трымаўся ў сакрэце, але планаваўся месяцамі.
Джо Байдэн нечакана з'явіўся ў КіевеPAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Я думаю, што цяпер Пуцін моцна няўпэўнены. Ён баіцца магчымага ўдару з боку сваіх паплечнікаў, якія захочуць абараняць Расійскую Федэрацыю ад распаду пасля паразы вайны ва Украіне, кажа ў размове з выданнем Gazeta Wyborcza палітолаг Павел Коваль.

У панядзелак раніцай Джо Байдэн нечакана з'явіўся ў Кіеве, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Лідары нават пагулялі па горадзе, да якога амаль роўна год таму падступалі расійскія войскі. Тое, што вораг канчаткова не заваяваў украінскай сталіцы было вынікам, як рашучасці ўкраінцаў, так падтрымкі з боку ЗША.

Візіт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ва Украіну трымаўся ў сакрэце, але верагодна планаваўся месяцамі. Канчатковае рашэнне па гэтай справе прыняў сам Байдэн у пятніцу.

«Байдэн дэманструе сваю рашучасць і завяршае працу Рэйгана. Калі Рэйган змог б кіраваць ЗША трэці тэрмін паўнамоцтваў, то ён, напэўна, дэмантаваў бы Расійскую Федэрацыю, каб яна перастала быць імперскай дзяржавай» – кажа Павел Коваль.

«Я не сумняваюся, што сённяшнія падзеі набліжаюць нас да моманту, калі ўрэшце «імперскі хрыбет» Расіі будзе зламаны», – канстатаваў Павел Коваль у інтэрв’ю выданню Gazeta Wyborcza.

аз


Эксперт: Візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу выключны ў розных аспектах

20.02.2023 14:01
Палякі не толькі чакаюць заяваў амерыканскага лідара, але таксама з зацікаўленнем назіраюць за асаблівымі мерамі бяспекі, якія яго суправаджаюць.

Белы дом: Візіт Байдэна ў Кіеў беспрэцэдэнтны – гэта зона ваенных дзеянняў, дзе няма ваеннай прысутнасці ЗША

20.02.2023 19:26
Візіт «скрупулёзна планаваўся месяцамі» адміністрацыяй і службамі бяспекі, пра гэтыя планы была ў курсе невялікая група людзей у кожным з міністэрстваў.